Вершы для дзяцей на беларускай мове ад М.Герасіменка

Цудоўныя вершыкі для дзіцяці на беларускай мове ад Маргырыты Герасіменка. Для тых нямногіх бацькоў, хто вучыць сваіх дзетак гістарычнай роднай мове.

***
Піла Маша малако,
Заядала кашай.
Па вусах яно цякло
У дзяўчынкі нашай.
Так было прыемна піць
Прагнымі глыткамі –
І цяпер яна сядзіць
З белымі вусамі.

***
Гулі-гулі у бабулі.
У прыгожай у кашулі
Мы нарвалі ёй цыбулі.
Ў ложак скок – і зноў заснулі.

***
Хлопчык мой чароўны
Грукае ў далоні,
Заплюшчвае вочкі
І смяецца хлопча.
Хлоп-хлоп-хлоп, у ладкі
Пагуляем з таткам,
Пасмяемся ўдосталь,
Каб жылося проста.

І яшчэ тут — http://www.hort.by/guki-zviarow/ і тут http://www.hort.by/mila-versh/

© М. Герасіменка

Маргарита Герасименко

Автор и ведущая блога, ярый путешественник, фотограф, журналист, лауреат литературной премии Союза писателей России 2016.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *