Жыць Беларусам!

Я нарадзіўся ў сумленнай сям’і,
Ў родных краях беларускай зямлі.
І пад савецка-расейскім прымусам
Рос беларусам.

Першы званок – я у школе за партай
Ў дзенніку лепшых адзнакаў быў варты.
Нават у спорце з паскораным пульсам
Бег беларусам.

Плылі гады. Я ішоў на спатканне
З дзеўчынай мілай, сапраўдным каханнем.
З першым нясмела адпушчаным вусам
Йшоў беларусам.

Вабіла штосьці мяне да навукі —
Стаў вывучаць беларускія гукі.
Ў музыку я закахаўся на курсе.
Граў беларусам.

Дыхаю так напрацягу жыцця —
Рос беларусам і вырас ім я.

© М. Герасіменка

© Авторские права защищены. При перепечатке материалов ссылаться на Hort.by

Маргарита Герасименко

Автор и ведущая блога, ярый путешественник, фотограф, журналист, лауреат литературной премии Союза писателей России 2016.

2 thoughts on “Жыць Беларусам!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *